Слава Воршы ўжо ня горша. Слаўся, пан Астрожскі!
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх грамадзян
Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы з 500-годдзем перамогі войска Вялікага
княства Літоўскага над Масковіяй.
Сёння, у часы новай агрэсіі з усходу, бітва пад Оршай
з’яўляецца добрым прыкладам і натхненнем для ўсіх нас па абароне сваёй
Бацькаўшчыны. 500 гадоў таму перад абліччам маскоўскай дэспатыі нашы продкі
незалежна ад веравызнання зрабілі свой выбар на карысць свабоды і міру на
роднай зямлі, пераадолеўшы ў разы большае маскоўскае войска.
Няхай жа прыклад вялікалітоўскіх ваяроў гетмана Канстанціна
Астрожскага натхніць усіх нас на працу і служэнне на карысць сваёй Радзімы і
свайму народу і на хвалу Госпаду Богу.
Слава Воршы ўжо ня горша. Слаўся, пан Астрожскі!