Бел-чырвона-белы сцяг у Менску ў гонар 500-годдзя Аршанскай Перамогі (Фота, Відэа)
Каля 9-й ранку 8 верасня на плошчы Якуба Коласа ў Менску з’явіўся вялізны бел-чырвона-белы сцяг, які правісеў 1,5 гадзіны. Гэткім чынам актывісты БХД вырашылі павіншаваць менчукоў з 500-годдзем вялікай Перамогі пад Воршай. Чартырохметровы сцяг на доме, дзе месціцца універсам “Сталічны”, правісеў больш за гадзіну.