Запрашаем на прэзентацыю “Беларускай глыбіні” ў Гомелі
11 верасня ў Гомелі па адрасе
вуліца Палеская, 52 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларуская глыбіня”
сустаршыні БХД Паўла Севярынца.
“Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у
2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым
асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку
за Плошчу.
Пачатак а 18.00. Уваход – вольны.
Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.