У Гарадзенскай вобласці забаранілі ўсе пікеты за Малы памежны рух
У Гарадзенскай вобласці мясцовыя актывісты аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі 14 заявак на
пікеты ў падтрымку ўвядзення Малога памежнага руху з Польшчай і Літвой.
Аднак правядзенне 13 пікетаў было забаронена. Толькі ў
Воранаўскім раёне пікет дазволілі, паставіўшы папярэдняй умовай падпісанне
дамовай з міліцыяй і медыкамі, што фактычна таксама ёсць забаронай, бо апошнія
без афіцыйнага дазволу пікету падпісваць дамовы адмаўляюцца.
Як паведаміў гарадзенскі абласны каардынатар БХД Мікола
Баўсюк, актывісты збіраюцца абскарджваць забароны.