Крычаў далучыўся да антыалкагольнай кампаніі (фота)
Яшчэ адзін старажытны
горад Магілёўшчыны далучыўся да антыалкагольнай кампаніі. 9 верасня абласны
каардынатар аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук наведала Крычаў, дзе падчас
сустрэчы з жыхарамі збірала подпісы супраць алкагалізацыі насельніцтва,
распавядала аб дзейнасці аргкамітэту БХД, распаўсюджвала ўлёткі і буклеты.
Некалькі жыхароў
падпісаліся на газету хрысціянскіх дэмакратаў “Крыніца”.