Дзяніс Садоўскі: пры гэтай уладзе справы забітых апанентаў рэжыму не давядуь да канца
10 верасня ў офісе АГП прайшоў Круглы стол памяці забітых і
выкрадзеных апанентаў рэжыму. У ім прынялі ўдзел Васіль Шлындзікаў, Гары
Паганяйла, Раман Якаўлеўскі, Анатоль Лябедзька, Вадзім Казначэеў і Дзяніс
Садоўскі.
Многія з прысутных былі знаёмыя з Генадзем Карпенкам, Юрыем
Захаранкам і Віктарам Ганчаром асабіста. Яны ўспаміналі заўчасна загіблых,
аднаўлялі паслядоўнасць падзей, абмяркоўвалі, што прывяло да менавіта такога іх
развіцця.
Лукашэнка вельмі спалохаўся тады – бо быў падрыхтаваны
даклад аб імпічменце прэзідэнта, быў цалкам запушчаны механізм альтэрнатыўных
выбараў. Праз 3 дні павінна была зарабіць юрыдычная працэдура адхілення
Лукашэнкі ад улады. І тады быў выкрадзены галоўны арганізатар і натхніцель
гэтага Віктар Ганчар.
Удзельнікі Круглага стала абмеркавалі магчымасці большага
інфармавання грамадства пра забітых і выкрадзеных апанентаў рэжыму.
«БХД гатова падтрымаць усё, што нам параяць праваабаронцы.
Але цяпер, на жаль, цяжка абудзіць цікавасць людзей да мінулага. Рэальна, што
мы можам зрабіць – гэта перамагчы. Пры гэтай уладзе справы не будуць даведзеныя
да суда. Значыць, нам трэба як мага хутчэй мяняць уладу, а для гэтага –
адмовіцца ад сваіх амбіцый і выбраць адзінага, які неабходны для ўдзелу ў прэзідэнцкай
кампаніі 2015 года», – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.