БХД пераймае нарвежскі досвед барацьбы з алкагалізацыяй (фота)
11 верасня 2014 18:44 | Галоўныя навіны
Дэлегацыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў складзе Вольгі Кавальковай, Таццяны Севярынец і Дзяніса Дашкевіча ў межах кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» наведала Нарвегію з працоўным візітам для абмену досведам у сферы нацыянальнай антыалкагольнай палітыкі.
У Нарвегіі адбыўся шэраг сустрэч беларускіх палітыкаў з арганізацыямі і асобамі , якія маюць дачынне да працы ў гэтым накірунку. Сустрэчы праходзілі ў парламенце Нарвегіі, муніцыпалітэце і паліцыі гораду Ставангер, муніцыпалітэце гораду Рандаберг, парасонкавай арганізацыі ACTIS,арганізацыя AKAN,а таксама з асобамі з гораду Санднес,якія займаюцца распаўсюдам часопіса ASFALT, і іншымі.
Паводле заканадаўства, Нарвегіі:
– забаронена рэклама алкагольных напояў,
– на продаж моцных напояў існуе дзяржаўная манаполія,
– алкаголь са складам болей за 4 % можна набыць толькі у спецыялізаваных крамах,
– продаж алкаголя мацней за 21% дазволена набываць толькі з 20 год,
– у крамах продаж алкаголю дазволены да 20-00, у суботу да 18-00, продаж забаронены у нядзелю, у дзень выбараў і на Пасху,
– і u.д.
«Згодна статыстыцы Сусветнай арганізацыіі аховы здароўя на 2014 год нарвежцы ўжываюць у 2 разы меней алкаголю, чым беларусы. Але ў Нарвегіі ў параўнанні з Беларуссю вельмі кансерватыўнае і абмежавальнае заканадаўства ў галіне вытворчасці і продажу алкаголю. Дзяржава зацікаўлена у тым, каб людзі ужывалі меней алкаголю.
Па апошніх апытаннях, нарвежцы добра ставяцца да такой палітыкі дзяржавы, бо гэта палітыка накіравана у першую чаргу на ахову здароўя людзей і захаванне нацыі.
Нам ёсць, чаму павучыцца у нарвегжцаў, шмат досведу мае гэта краіна ў барацьбе з алкагалізацый насельніцтва. У Нарвегіі ўсе арганізацыі, якія маюць дачыненне да гэтай праблемы, працуюць разам і ўся праца накіравана на дапамогу алка- і нарказалежным людзям і іх сем’ям.
Мы убачылі прынцып «меншая дасяжнасць, прыводзіць да меншага ўжывання» ў дзеянні. Улічваючы, што для Беларусі зараз ўжыванне алкаголю – гэта нацыянальная катастрофа, то дзяржава павінна зрабіць усе магчымае, каб спыніць алкагалізацыю насельніцтва. Каманда БХД улічыць атрыманы досвед для распрацоўкі і лабіявання новых прапаноў да ўраду», – пракаментавала візіт у Нарвегію кіраўнік кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Вольга Кавалькова.