У Ваўкавыску сабраныя 160 подпісаў супраць алкагалізацыі насельніцтва

11 верасня 2014 23:28  |  Грамадства

У Ваўкавыску ў межах кампаніі “Народны кантроль” актывісты
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабралі больш за 160 подпісаў супраць
алкагалізацыі насельніцтва.

 

Каардынатар аргкамітэту БХД па Гродзеншчыне Мікола Баўсюк
лічыць кампанію ў горадзе ўдалай, хаця вялікая частка гараджанаў да змагання з
зялёным змеем энтузіязму не выяўляла.

 

“Затое мы змаглі знайсці трох новых актывістаў і падпісалі
дзевяць чалавек на рассылку газеты “Крыніца”, – кажа ён.

Болей навін