Павал Севярынец прэзентаваў у Гомелі “Беларускую глыбіню” (фота)

12 верасня 2014 19:26  |  Галоўныя навіны

Беларускі палітык і пісьменнік Павал Севярынец учора наведаў Гомель з прэзентацыяй сваёй чарговай кнігі эсэ “Беларуская глыбіня”. Кніга складаецца з 84 эсэ, напсіаных у зняволенні падчас адсідкі Паўла на “хіміі” за падзеі снежня 2010.

Пісменнік распавёў пра ўмовы ўтрымання, мясцовых “жыхароў” ды службоўцаў.

“Беларуская мова там ішла на “ўра” — людзі спрабавалі адказваць па-беларуску, або прабачаліся, што не маглі падтрымаць размовы” — адзначыў Павал.

“Месцічы слухаюць NRM, даводзілася нават спяваць разам неяйкія хіты” — дадае палітык.

Па словах Паўла 84 эсэ — гэта 84 спосабы ўбачыць Бога на Беларусі. Павал прыгадаў песню Андрэя Мельнікава “Дзе мой народ?” якая адказвае на шматлікія пытанні беларусаў. 

Пасля расповеду Паўла ўсе ахвочыя маглі задаць свае пытанні, а скончылася сустрэча аўтограф-сэссіяй.

IMG_0492_новый размер

IMG_0495_новый размер

IMG_0512_новый размер

IMG_0516_новый размер

IMG_0519_новый размер

IMG_0523_новый размер

IMG_0530_новый размер

Апроч Гомеля, плануецца наведаць Рагачоў, Жлобін, Рэчыцу, Лельчыцы ды, магчыма, іншыя гарады вобласці.

Болей навін