Хрысціянскія Дэмакраты наведваюць Швецыю (фота)
Прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – адказны
сакратар аргкамітэту Дзяніс Садоўскі, магілёўскі гарадскі каардынатар Алег Аксёнаў
і сакратар мінскай гарадской арганізацыі Галіна Каржанеўская ў складзе беларускай
дэлегацыі наведваюць Швецыю (Стакгольм) з мэтай назірання за сумешчанымі
парламенцкімі і мясцовымі выбарамі, якія пройдуць 14 верасня.
Падчас візіту прадстаўнікі БХД сустрэліся з Шведскімі
Хрысціянскімі дэмакратамі, а таксама іншымі палітычнымі сіламі Швецыі.
Апошнія 8 год правая кааліцыя, куды уваходзяць таксама і
Хрысціянскія дэмакраты, з’яўляецца круючай у Швецыі. Паводле апошніх апытанняў,
хутчэў за ўсё яны атрымаюць перамогу і на гэтых выбарах.