У Мазыры і Светлагорску пачаліся антыалкагольныя кампаніі (фота)
У Мазыры і Светлагорску 13 верасня адбыліся сустрэчы з прыхільнікамі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і мясцовымі жыхарамі з сустаршынём
аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Паўлам
Севярынцам, падчас якіх быў дадзены старт кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад
алкаголю» ў гэтых гарадах.
Таксама разам з сустрэчамі ў Мазыры і Светлагорску прайшлі прэзентацыі
кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».