Павал Севярынец і Уладзімір Шаравар прэзентавалі кнігі ў Салігорску (фота)
16 верасня ў Салігорску адбылася прэзентацыя адразу трох кніг на
беларускай мове. Былы палітвязень і сустаршыня БХД Павел Севярынец прэзентаваў”Беларускую глыбіню” — зборнік
84 эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах падчас адбыцця пакарання за Плошчу.
Беларускі паэт і грамадскі дзеяч Мікалай Шаравар прадставіў
кнігу вершаваных твораў”У
пагодзе часу”. У зборнік, прысвечаны змагарам за адраджэнне нацыі, вайшлісанэты, балады, вершы,
акравершы, трыалеты, а таксама 13 паэм.
Другая прэзентаваная кніга Мікалая Лазаравіча —
“Аб стане ідэнтыфікацыі нацыі” – змяшчае навуковы трактат з
аднаіменнай назвай. У кнігу таксама вайшлі артыкулы, якія друкаваліся на
працягу апошніх некалькіх гадоў ў газетах “Народная воля”, “Наша слова” і
рэгіянальных газетах Случчыны.
Госці прэзентацыі выказалі шчырую салідарнасць з братнім народам
Украіны ў іх барацьбе супраць расейскіх акупантаў, а таксама ўзгадалі зніклых і
забітых праціўнікаў рэжыму ў Беларусі:Віктара
Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, Юрыя Захаранку, Генадзя
Карпенку.
На прэзентацыі прысутнічалі былы палітвязень савецкага часу
Ўладзімір Амельчэня, журналістка і грамадская актывістка Ларыса Насановіч,
прадстаўнікі БХД, ТБМ і Незалежнага праўсаюза гарнікоў.
Сустрэча адбылася на сядзібе сябра аргкамітэту БХД, вядомага
грамадскага актывіста Ўладзіміра Шылы ў дзень, калі прайшлі некалькі ператрусаў
на кватэрах салігорскіх актывістаў.
Па традыцыі на зваротным шляху з Салігорска ў Менск машына, у
якой ехаў Павал Севярынец, была спынена супрацоўнікамі ДАІ, якія са словами
“ну вы же понимаете…” праверылі багажнік і дакументы кіроўцы.