Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілін (фота)

19 верасня 2014 12:49  |  Галоўныя навіны

У пятніцу, 19 верасня, адбыўся пяты па лiку суд над актывiсткай аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Наталляй Бордак.

Суддзя Анатоль Дабрадзей пакінуў у моцы ранейшую пастанову аб прысудзе Наталлі штрафу ў 3,75 млн рублёў за плакат “НЕ— пуцiнскай вайне з Украiнай”.

Суддзя прыняў рашэнне за некалькі хвілін, не звяртаючы ўвагу на папярэднюю пастанову Мінскага абласнога суду ад 24 чэрвеня.

У залі суда фота і відэа запіс быў забаронены.

Наталлю прыйшлі падтрымаць сябры аргкамітэту БХД і Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай.

Некалькі дзён таму малюнкі мастачкі з Нясвіжу былі дасланыя па пошце грамадскім актывістам з Кіева ў знак салідарнасці з народам Украіны.

Болей навін