У Менску далі старт кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх»

20 верасня 2014 14:12  |  Галоўныя навіны

18 верасня ўдзельнікі Менскага Форума дэмакратычных
грамадскіх арганізацый і ініцыятыў абмеркавалі праблемы медыцыны ў Менску і Беларусі.
Круглы стол адбыўся з удзелам лекараў, медперсанала і прадстаўнікоў менскіх
арганізацый БХД, АГП, прафсаюза РЭП і некаторых няўрадавых арганізацый.

 

Са слоў удзельнікаў круглага стала сярод праблемам сучаснай
медыцыны можна вылучыць наступныя:

вельмі нізкая адказнасць людзей за сваё здароўе;

шмат сродкаў траціцца на лячэнне людзей хворых на алкагалізм
і каля 80 % людзей, якія трапляюць у
прыёмнае аддзяленне з атрыманымі траўмамі знаходзяцца ў стане алкагольнага
апьянення;

недахоп кадраў;

4 медыцынскія вну Беларусі не забяспечваюць патрэбы краіны,
шмат хто пасля атрымання медыцынскай адукацыі сыходзіць у іншую сферу ці шукае
магчымасці працы ў іншых краінах;

каля 90 % студэнтаў медвну дзяўчыны;

няпоўная забяспечанасць матэрыяламі і абсталяваннем у бальніцах,
усе лекі беларускія;

маленькія заробкі (у Падмаскоўі заробак анэстэзіёлага-рэаніматолага
у 10 разоў вышэй за менскі, а тэрапеўты ў Менску працуюць на 1,5 стаўкі, каб
больш зарабляць і фармальна закрываць кадравы недахоп);

вельмі нізкі прэстыж прафесіі;

па прычыне нізкіх заробкаў у медвну краіны стала паступаць
нашмат болей дзяўчын, нават на такіх цяжкіх і стрэсавых пасадах, як хірургі
зараз працуе ўсе болей жанчын.

 

Як адзначыў адзін з экспертаў: «Сістэма аховы здароў’я
Беларусі патрабуе нацыянальнага рэфармавання. Патрэбна шмат крокаў, грошаў і
сілаў – у тым ліку ўвядзенне страхавой і
развіццё прыватнай медыцыны, павелічэнне прэстыжу і заробкаў медыцынскіх
кадраў. А таксама павышэнне адказнасці беларусаў за сваё здароўе, таму што
згодна статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя фактарамі, якія ўплываюць
на стан здароўя чалавека з’яўляюцца:

50 % – лад жыцця;

10 % – медыцынскае абслугоўванне;

20 % – генетыка;

20 % – умовы навакольнага асяроддзя (экалогія)»

 

Пасля абмеркавання праблем і магчымых шляхоў для іх
вырашэння было прынята рашэнне аб правядзеніі ў Мінску супольнай кампаніі «За
якасную медыцыну для ўсіх».

 

Прапануем усім арганізацыям і асобам, зацікаўленым у распрацоўцы прапаноў да уладаў у медыцынскай
сферы, далучацца да працы па кампаніі і
працы Форума дэмакратычных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

 

E-mail для сувязі: [email protected], тэл. +375 29 321 95 51.

Болей навін