У Кобрыне і Жабінцы абмеркавалі “Народны кантроль” (фота)
У Кобрыне і Жабінцы 20 верасня з удзелам сустаршыняў
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгія
Дзмітрука і Паўла Севярынца адбылося абмеркаванне сацыяльных пытанняў у рамках
кампаніі “Народны кантроль”.
Мясцовыя актывісты далучыліся да кампаніі і збору подпісаў,
ініцыятывы “Народная Біблія”, а таксама паўдзельнічалі ў прэзентацыі кнігі “Беларуская
глыбіня” Паўла Севярынца.
Апроч таго, Павал Севярынец разам з Георгіем
Дзмітруком наведалі вёску Крупчыцы, дзе 17 верасня 1794 года адбыўся адзін з
найбуйнейшых баёў паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць
расійскіх акупантаў, каб ушанаваць памяць змагароў за незалежнасць.