У Магілёве і Віцебску абмеркавалі пашырэнне кампаній БХД (фота)

24 верасня 2014 14:04  |  Галоўныя навіны

У Магілёве і Віцебску 22-23 верасня
адбыліся сустрэчы з актывістамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і людзьмі,
якія далучыліся да аргкамітэту за апошні месяц.

Сустрэчы прайшлі з удзелам сустаршыні аргкамітэту БХД Віталя
Рымашэўскага і каардынатара кампаній “Народны кантроль” і «Абаронім нашых
дзяцей ад алкаголю» Вольгі Кавальковай.

Падчас сустрэчаў былі падведзеныя прамежавыя вынікі кампаній
«Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» і «Народны кантроль», абмеркаваныя мясцовыя
праблемы, запланаваныя дзеянні на восень, абмеркаваныя фарматы супрацы з іншымі
мясцовымі структурамі.

Болей навін