МХД за Балонскі працэс

27 верасня 2014 16:49  |  Галоўныя навіны

Маладыя хрысціянскія дэмакраты хочуць паскорыць механізмы
ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс. З гэтай мэтай ладзіцца інфармацыйная
кампанія і адукацыйныя мерапрыемствы.

 

Лідар моладзевай арганізацыі БХД Марына Хоміч адзначыла, што
пытанне не новае, аднак яно патрабуе неадкладнага вырашэння:

 

– Пытанне, так скажам, не новае для Беларусі, але на жаль
дагэтуль балючае. Па той прычыне, што да канца 2014 года павінен разглядацца
„Закон аб адукацыі” ў Палаце прадстаўнікоў, то менавіта зараз вельмі важна
ўздымаць гэта пытанне, паказаць, каб мы былі там пачутыя. На сёння адзіны
рычаг, з дапамогай якога можна ўплываць на ўладу, гэта збор подпісаў.

 

Збор подпісаў – гэта своеасаблівы ціск на ўладу, перакананая
Марына Хоміч. Яна вымушана рэагаваць, калі бачыць вялікую колькасць людзей,
якія чымсьці незадаволеныя, падагульніла лідар моладзевай арганізацыі.

Болей навін