Петыцыя ў падтрымку шматдзетнай маці Ірыны Моцнай набрала амаль 12 тыс. подпісаў

01 кастрычніка 2014 20:02  |  Галоўныя навіны

Анлайн-петыцыя ў падтрымку шматдзетнай маці з Клімавічаў
Ірыны Моцнай, у якой улады спрабуюць забраць прыёмных дзяцей, набрала амаль 12
тыс. подпісаў – 11727 подпісў на 19:00 1 кастрычніка.

 

Петыцыя накіраваная ў Клімавіцкі райвыканкам, мясцовы аддзел
адукацыі, Магілёўскі аблвыканкам і абласное УУС.

 

“Сабраныя подпісы павінны прымусіць чыноўнікаў задумацца пра
лёс дзяцей, а не пра свае крэслы, і разгледзець справу сям’і Моцных
добрасумленна і згодна з законам. Дзецям не месца ў гушчы разборак паміж
аддзелам адукацыі і прыёмнай сям’ёй. Аддзел адукацыі павінен абгрунтаваць
расфармаванне дзіцячага дома з пункту гледжання закона”, – заяўляюць аўтары
петыцыі.

 

Азнаёміцца з тэкстам петыцыі і падпісаць яе можна тут.

Болей навін