У Бабруйску падпісаная дамова аб супрацы дэмакратычных сілаў
У Бабруйску 1 кастрычніка падпісаная дамова аб супрацы чатырох дэмакратычных сілаў.
Подпісы пад дамовай аб заснаванні кааліцыі паставілі
каардынатар магілёўскай абласной арганізацыі аргкамітэту Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі Таісія Кабанчук, намеснік старшыні бабруйскай гарадской
арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алег Робічаў, старшыня першаснай
арганізацыі прафсаюзу РЭП Галіна Смірнова і кіраўніца грамадзянскай ініцыятывы “Мой
дом – мой горад” Святлана Грыцэнка.
“Разам мы будзем змагацца за лепшую медыцыну для бабруйчан”,
– паведаміла Таісія Кабанчук.