Абраны новы кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД (фота)
У Менску 4 кастрычніка
адбылася Менская абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя аргкамітэту
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У ёй удзельнічалі больш за 20 чалавек з
розных гарадоў вобласці , у тым ліку шмат тых, хто далучыўся да БХД падчас
кампаніі “Народны кантроль”. Таксама ў канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі
аргкамітэту Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі і каардынатар “Народнага
кантролю” Вольга Кавалькова.
Напачатку канферэнцыя была
абмеркаваная хада кампаній “Народны кантроль” і іншых кампаній, заслуханая
справаздача выконваючага абавязкі каардынатара аргкамітэту БХД па Менскай
вобласці Паўла Пракаповіча.
Наступнай часткай
канферэнцыі стала абранне кіраўніка і Рады абласнога аргкамітэту. Каардынатарам
абраны Павел Пракаповіч, яго намеснікамі – Барыс Чупрынскі з Барысава і Дзяніс Лайкоў з Бараўлянаў. Абраная таксама Рада з пяці чалавек і Рэвізійная камісія з трох чалавек. Абласная Рада пастанавіла падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання “Хрысціянскія Дэмакраты Міншчыны”.
Надалей былі абмеркаваныя
перспектывы прэзідэнцкай кампаніі і дзейнасці Менскай абласной арганізацыі на
наступнае паўгоддзе.
Апроч таго, на канферэнцыі была прынятая рэзалюцыя “Падтрымаць намер
органаў дзяржаўнай улады аб павелічэнні колькасці гадзінаў выкладання
беларускай мовы ў сярэдняй школе”. Аднак зрабіць гэта прапануецца за кошт
гадзінаў, прызначаных для выкладання рускай мовы, а не ангельскай.