Яўгена Васьковіча пераводзяць у папраўчую калонію № 15

08 кастрычніка 2014 18:20  |  Галоўныя навіны

Сканчваецца трохгадовы тэрмін адбыцця пакарання ў турме
строгага рэжыму палітвязня Яўгена Васьковіча. На працягу некалькіх дзён Яўген
будзе пераведзены з турмы № 4 ў калонію № 15. Абедзве ўстановы знаходзяцца ў
Магілёве.

 

12 кастрычніка 2011 года у выніку рашэння атэстацыйнай
камісіі Яўген Васьковіч быў абвешчаны злосным парушальнікам і быў пераведзены ў
магілёўскую турму строгага рэжыму. У турме Яўген прайшоў
праз ціск, абмежаванні, шматлікія змяшчэнні ў ШЫЗА…

 

247 —дакладная колькасць сутак, якія Яўген правеў у штрафным
ізалятары магілёўскай “крыткі”. Ён вытрымаў. Падпісваць прашэнне аб памілаванні
палітвязень неаднаразова катэгарычна адмаўляўся.

 

Аргкамітэт па стварэнню партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” заклікае дасылаць лісты падтрымкі палітзняволенаму сябру БХД Яўгену
Васьковічу. Лісты падтрымкі неабходна пісаць на новы адрас:Папраўчая
калонія № 15, 213105, г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна.

Болей навін