У Мёрах цэлы мікрараён адрэзалі ад ацяплення
У Мёрах мясцовыя ўлады адключылі ад ацяплення цэлы
мікрараён, пакінуўшы напярэдадні зімы некалькі тысяч жыхароў без цяпла.
“Мы ўжо пачалі збор подпісаў за вяртанне ацяплення для
тысячаў гараджанаў. Да гэтай кампаніі падключыліся ўсе мясцовыя хрысціянскія
дэмакраты. Гэта нашая галоўная кампанія ў Мёрах”, – адзначыў прадстаўнік БХД Валер
Валажонак.
Нагадаем, у лютым у
Мёрах чалавек года па версіі раённых уладаў, дырэктар мясцовай
жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Мяцеліца пасля замест рамонту аварыі
цеплатрасы вырашыў адключыцьпаравое ацяпленне для 2 тыс. жыхароў гораду. Як высвятляецца, сваё
абяцанне ён стрымаў.