У нядзелю – сход і прэс-канферэнцыя рэгіянальных каардынатараў МХД
У Мінску 12 кастрычніка адбудзецца сход рэгіянальных
каардынатараў аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”.
Падчас яго будзе прэзентаваная новая
кампанія МХД.
Пачатак аб 11:00 на Чарнышэўскага 3а.
А 13:30 тамсама пачнецца прэсавая канферэнцыя з удзелам
рэгіянальнага кіраўніцтва МХД.