16 кастрычніка – форум «Палітвязні Беларусі»

10 кастрычніка 2014 13:43  |  Галоўныя навіны

Па ініцыятыве палітычных партый і рухаў
Беларусі ў Менску 16 кастрычніка пройдзе Форум «Палітвязні Беларусі».

 

Мэты форуму:

 

– Сабраць разам палітыкаў,
праваабаронцаў, былых палітвязняў, дзеячаў культуры, каб выказаць палітвязням і
іх родным салідарнасць і падтрымку;

 

-нагадаць беларускаму грамадству і міжнароднай грамадскасці пра зніклых, загінулых, памерлых ад хвароб пасля турмы,
пасля здзекаў супрацоўнікаў сілавых структур беларусаў, пра сотні палітвязняў і
рэпрэсаваных у перыяд кіравання Лукашэнкі А.Г.;

 

– Прыняць зварот да міжнароднай грамадскасці,
прадстаўнікоўЕўрасаюза ў сувязі са зменай палітычнай сітуацыі, у сувязі з заявай спадарыні Майры Моры, якая ўзначальвае
прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, якая заклікала беларусаў падтрымліваць “свайго прэзідэнта”, нягледзячы на тое, што
Еўропа ніколі не прызнавала «выбары» ў Беларусі сапраўднымі;

 

-абвясціць 16 кастрычніка Днём палітвязня ў Беларусі і
запатрабаваць вызвалення ўсіх без выключэння палітвязняў, уключаючы грамадскага
актывіста Юрыя Рубцова, запатрабаваць перагляду справы праваабаронцы, кіраўніка
«Платформы» Андрэя Бандарэнкі.

 

Форум будзе праходзіць па адрасе
Чарнышэўскага, 3а. Пачатак – 12-00.

 

16 кастрычніка - форум  «Палітвязні Беларусі»

Болей навін