МХД патрабуюць спыніць катаванні маладых актывістаў
Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты” выступіў з заявай у сувязі з сістэматычным
адміністратыўным пераследам моладзевых актывістаў:
“Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты абураныя катаваннямі Паўла Вінаградава і іншых моладзевых
актывістаў, якія за сваю палітычную і грамадзянскую пазіцыю сістэматычна
падвяргаюцца адміністратыўнамі пераследу.
Па колькасці праведзенага за кратамі часу і ўмовах утрымання
ў вязніцах многія з іх ужо не адрозніваюцца ад палітвязняў, асуджаных па
крымінальных справах.
Мы патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць катаванне
моладзевых актывістаў. Мы заклікаем усе беларускія і міжнародныя праваабарончыя
арганізацыі, моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы разгледзець сітуацыю з шматлікімі
адміністратыўнымі арыштамі, каб належным чынам кваліфікаваць рэгулярнае
зняволенне актывістаў, здзекі з іх і іх сем’яў”.