Севярынец: Зьвер імпэрыі зноў вылез са сваёй смярдзючай бярлогі
Сустаршыня Беларускай хрысьціанскай дэмакратыі
Павал Севярынец у вітальным слове да Зьезду Партыі БНФ узгадаў пра пагрозу з
боку Расеі і неабходнасьць змагацца за сваю свабоду:
«Зьвер імпэрыі зноў вылез са свайго
сьмярдзючага бярлога і разьдзірае Ўкраіну. Заўтра можа быць Беларусь і мы з
вамі павінны рыхтавацца абараняць незалежнасьць.
Мы з вамі павінны рыхтавацца і тады калі Расея
ўлезе з галавой у войны на сваіх ускраінах і сама трэсьне па швам, мы павінны
хапацца за гэты гістарычны шанец да сапраўднай незалежнасьці. Воля ніколі не
даецца лёгка, і Ўкраіна — таму прыклад. Але ў беларускім народзе ёсьць сілы,
здольныя адклікнуцца на наш заклік да свабоды і незалежнасьці», — заявіў
Севярынец.
Палітык таксама ўзгадаў пра тое, што два дні
таму на стадыёне ў Барысаве падчас матчу Беларусь-Украіна «тысячы і тысячы
беларусаў сьпявалі „Купалінку” і скандавалі вершы Купалы».