МЗС Беларусі заяўляе, што працуе над стварэннем умоў для рэалізацыі Малога памежнага руху з Польшчай
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў
Беларусі, у механізме Малога памежнага руху з Польшчай маюцца асобныя
праблемныя пытанні. На дадзены момант зацікаўленымі міністэрствамі і
ведамствамі ладзіцца праца, скіраваная на стварэнне ўмоваў для рэалізацыі
пагаднення.
Пра гэта заявіў старшыня Берасцейскага
абласнога савету дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў у лісце да каардынатара
берасцейскага гарадскога аргкамітэтут па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксандра Храпко ў адказ на калектыўны зварот грамадзян
па гэтым пытанні.
Нагадаем, у Берасці 3 верасні адбылася
сустрэча консула Генеральнага кансуляту Польшчы Ганны Навакоўскай і першага
дарадцы, кіраўніка візавага аддзелу дыппрадстаўніцтва з кіраўніцтвам
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на
Берасцейшчыне – кіраўніком абласной арганізацыі Змітром Шурхаем і кіраўніком
гарадской Аляксандрам Храпко. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма Малога
памежнага руху паміж (МПД) Беларуссю і Польшчай.