У Паўла Севярынца сканфіскавалі кнігі Пазняка

14 кастрычніка 2014 12:01  |  Галоўныя навіны

Учора ўвечары а 22:00 сустаршыню БХД Паўла Севярынца
затрымалі на памежным пераходзе Брузгі, калі ён вяртаўся з Беластоку. Пасля
прад’яўлення пашпарту Севярынца павялі на асабісты агляд і сканфіскавалі шэраг
кнігаў Зянона Пазьняка.

 

Да трэцяй гадзіны ночы супрацоўнікі гарадзенскай мытні складалі
паперы аб канфіскацыі. Цяпер кнігі “Тэрра Дэй”, “Развагі”, “Парcіваль” і іншыя
будуць накіраваныя ў Гродзенскі гарвыканкам у сумнавядомую “камісію па
экстрэмізме”.

 

“Гродзенскія мытнікі павінныя ставіць помнік Зянону Пазняку
як заснавальніку Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай мытні, а не канфіскоўваць
ягоныя кнігі на мяжы. Добра, што ў Гарадзенскім аблвыканкаме цяпер будуць уважліва
чытаць мастацкія кнігі і публіцыстыку Зянона”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

Севярынец збіраецца абскардзіць канфіскацыю кнігаў.

Болей навін