БХД распрацавала прапановы па рэформе сістэмы адукацыі і пачынае кампанію ў іх падтрымку (фота)

14 кастрычніка 2014 15:07  |  Галоўныя навіны

У Мінску 13
кастрычніка на абмеркаванні становішча сістэмы адукацыі ў Белаурсі з удзелам
прафесараў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў Балонскага камітэту быў прадстаўлены
комплекс рэформ сістэмы адукацыі ў краіне, распрацаванай Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі.

 

Прапанаваныя
змены ўключаюць сярод іншага ўвядзенне добраахвотнага выкладання ў школах асноваў
хрысціянскай культуры. Прапануецца, каб выкладанне вялося прадстаўнікамі той
канфесіі, да якой належаць бацькі вучняў і па заяве бацькоў. Тым, хто не пажадае
вывучаць асновы хрысціянскай культуры, прапануюць выкладаць асновы сусветнай
культуры.

 

Таксама рэформы
прадугледжваюць магчымасць хатняй адукацыі, недзяржаўнай і прыватнай адукацыі
ўсіх узроўняў; стымуляванне выкладчыкаў і навучальных устаноў да большага
ўжывання беларускай мовы.

 

Першачарговыя крокі, якія прапануецца зрабіць, – гарантаваць
акадэмічныя свабоды і далучыць Беларусь да Балонскага працэсу. “Мы мусім пайсці
на рэформу сістэмы адукацыі, якая дэградуе. І першы крок – увядзенне свабоды
выкладчыкаў і ўніверсітэтаў ад уладаў. Гэта асноўны імпульс, які стане пачаткам
рэформы беларускай сістэмы адукацыі. Таксама мы павінны спыніць знішчэнне беларускйа
мовы і стварыць непарыўнасць беларускамоўнай адукацыі ад дзіцячага садка да дактарантуры”,
– адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

 

Грунтуючыся на прапанаваных рэформах Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты пачынаюць кампанію па далучэнні Беларусі да Балонскага працэсу. У
межах кампаніі распачаты збор подпісаў з наступнымі патрабаваннямі:

1. Выбарнасць і падсправаздачнасць
рэктараў акадэмічнай супольнасці і сацыяльным партнерам ВНУ (студэнтам,
настаўнікам, зацікаўленым працадаўцам і інш).

2. Адмова ад практыкі прымянення
кароткатэрміновых кантрактаў з выкладчыкамі, якія робяць іх залежнымі ад
свавольства адміністрацыі; гарантыі захавання працоўнага месца на ўвесь тэрмін
абрання выкладчыкаў па конкурсу.

3. Забеспячэнне
рэальнага прадстаўніцтва студэнтаў у органах кіравання ВНУ; заканадаўчае
замацаванне права ўсіх студэнтаў на стварэнне органаў самакіравання на ўзроўні
ВНУ і нацыянальным узроўні.

4. Адмова ад практыкі прымусовага
размеркавання маладых спецыялістаў і пераход да размеркавання толькі з
добраахвотнай згоды студэнтаў і свабоднаму выбару месца працы, заканадаўчаму
замацаванню дзяржаўных гарантыяў першага працоўнага месца і кваціраванню
працоўных месцаў для выпускнікоў ВНУ незалежна
ад таго, навучаліся яны на бюджэтных ці платных месцах .

5. Стварэнне незалежнага нацыянальнага
фонду падтрымкі студэнцкай мабільнасці; магчымасць для не менш чым 20%
студэнтаў беларускіх ВНУ ўключыцца ў праграмы акадэмічнага абмену з
універсітэтамі Еўропы, ЗША, іншых краінаў.

6. Павялічэнне якасці навучання за
кошт арыентацыі яго на патрабаванні працадаўцаў;

забеспячэнне права студэнтаў на выбар
індывідуальнай адукацыйнай траекторыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі будучага
працоўнага месца да кампетэнцыі выпускніка ВНУ.

7. Забеспячэнне ўмоў для прызнання ў
Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі беларускіх дыпломаў; бясплатнае
прадстаўленне ўсім выпускнікам беларускіх ВНУ дадатку еўрапейскага стандарту да
дыплома.

8. Гарантаванае вылучэнне штогод не менш за 2%
УВП на дзяржаўную падтрымку вышэйшай адукацыі.

 

 

Таксама створаны адмысловы сайт http://bpby.info/,
які распавядае пра праблемы беларускай сістэмы адукацыі, прапанаваныя змены,
перавагі Балонскага працэсу. Таксама на сайце можна спампаваць падпісны бланк і
паставіць подпіс у падтрымку прапановаў, які мае юрыдычную моц.

 

“У межах інфармацыйнай кампаніі мы збіраемся распавесці
студэнтам, выкладчыкам, што такое Балонскі працэс, што ён дае і чаму мы ў яго не
ўваходзім”, – паведаміла лідар МХД Марына Хоміч.

 

БХД распрацавала прапановы па рэформе сістэмы адукацыі і пачынае кампанію ў іх падтрымку (фота)
БХД распрацавала прапановы па рэформе сістэмы адукацыі і пачынае кампанію ў іх падтрымку (фота)
БХД распрацавала прапановы па рэформе сістэмы адукацыі і пачынае кампанію ў іх падтрымку (фота)

Болей навін