У Мінску актывісты БХД у Дзень маці раздавалі жанчынам кветкі і паштоўкі (фотарэпартаж)
Беларусь
14 кастрычніка адзначае Дзень маці. З гэтай нагоды мінскія актывісты
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” вырашылі
павіншаваць жанчын са святам. Ля ўнівермагу “Беларусь” яны раздавалі мінаючым
жанчынам кветкі ды віншавальныя паштоўкі.
“Мама
– гэта стваральніца сем’і, праз яе ў свет прыходзяць дзеці. Мы віншуем
беларускіх жанчын з Днём маці, хоць і не вельмі папулярным, але важным для
беларусаў днём”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Як
паведамляла “Крыніца”, Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да
праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Фота
Надзеі Гацак