Камітэт Салідарнасці з Украінай накіроўвае назіральнікаў на выбары ў Раду

16 кастрычніка 2014 12:58  |  Галоўныя навіны

Беларускі Камітэт Салідарнасці з Украінай у супрацы з міжнароднымі
украінскімі арганізацыямі накіраваў на выбары ў вярхоўную Раду 26 кастрычніка
шэраг беларускіх назіральнікаў. Большасць з іх будзе ажыццяўляць назіранне ў Кіеве.

 

На думку кіраўніцтва Камітэту, гэта і дапамога Украіне ў
справе ўсталявання дэмакратыі, і акцыя салідарнасці з украінскім народам, якому
пагражае агрэсія Крамля.

 

Камітэт салідарнасці з
Украінай створаны ў Беларусі як нефармальная грамадская ініцыятыва ў сакавіку
2014 года. У яго склад увайшлі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку вядомыя
палітыкі і грамадскія дзеячы Павел Севярынец, Аляксей Марачкін, Аляксей Янукевіч,
Зміцер Дашкевіч, Ігар Рынкевіч, Ганна Шапуцька і іншыя.

Болей навін