Карупцыю ў Беларусі спараджае сама сістэма ўлады (відэа)

17 кастрычніка 2014 16:01  |  Галоўныя навіны

Захады па барацьбе с карупцыяй – усяго толькі піяр ўладаў,
пасадкі чыноўнікаў не знішчаць карупцыю, а наступствам прыняцця новага
антыкарупцыйнага закону стане яшчэ большы рост карупцыі

Такога меркавання прытрымліваюцца ўдзельнікі праграмы АГП-ТВ «Размова на траіх»
старшыня партыі «Справядлівы свет»Сяргей Калякіні сустаршыня
«Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі.

 

«Пасадкі чыноўнікаў і новыпраект закона«Аб
барацьбе з карупцыяй» – усяго толькі частка антыкарупцыйнага піяру ўладаў. Таму
зменаў не будзе», – лічыць Віталь Рымашэўскі.

 

Па меркаванні Сяргея Калякіна, «наступствамі сітуацыі з
прыняццем новага заканадаўчага акта па барацьбе з карупцыяй стане яшчэ большы
рост карупцыі».

 

Прычына ў створанай у Беларусі сістэме ўлады, якая не
дазваляе кантраляваць дзеянні чыноўніка. Разам з тым, на думку палітыкаў,
барацьба з карупцыяй – гэта важкая тэма, якую трэба разглядаць як частку
галоўнага паслання дэмакратаў да выбаршчыкаў.

 

Вядзе праграмуАнатоль Лябедзька.

 

Болей навін