Абранае новае кіраўніцтва гомельскай БХД (фота)

20 кастрычніка 2014 14:14  |  Галоўныя навіны

18 кастрычніка ў Гомелі прайшла справаздачна-выбарная абласная рада Аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У яе рабоце, апроч абласных актывістаў структуры, узялі ўдзел сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец.

Сябры рады заслухалі справаздачу гарадскога і абласнога
каардынатара БХД Аляксандра Шарыпава аб праведзенай працы і прызналі яе
задавальняючай.

Выбары абласнога і гарадскога каардынатараў паказалі, што
Аляксандр Шарыпаў мае дастатковы крэдыт даверу, каб працягваць сумяшчаць гэтую
пасаду цягам наступнага справаздачнага года.

Намеснікамі Шарыпава па вобласці абраныя Дзяніс Дашкевіч з
Рагачова і Андрэй Мельнікаў — каардынатар Гомельскай грамадскай кампаніі
«Народны кантроль». Ён жа абраны і намеснікам Шарыпава па горадзе. Яшчэ адным
намеснікам гарадскога каардынатара абраны Аляксандр Сівакоў.

Удзельнікі абласной рады абмеркавалі таксама правадзімыя
кампаніі – перадусім “Народны кантроль” і “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”,
іх вынікі і планы па пашэрэнні. Апроч таго, былі абмеркаваныя сітуацыя ў
Беларусі і набліжэнне кампаніі 2015 года.

Болей навін