Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Рэчыцы (фота)

20 кастрычніка 2014 14:25  |  Грамадства

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Павед Севярынец 18 кастрычніка прэзентаваў у Рэчыцы
сваю апошнюю кнігу “Беларуская глыбіня”.

 

На прэзентацыю кнігі, напісанай падчас адбывання палітыкам
пакарання за Плошчу-2010, прыйшлі каля дзесяці чалавек.

 

Па сканчэнні мерапрыемства Павел Севярынец абмеркаваў з
сябрамі і прыхільнікамі БХД кампаніі “Народны кантроль” і “Абаронім нашых
дзяцей ад алкагалізму”, сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з падзеямі ва Украіне і
напярэдадні 2015 года.

 

Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Рэчыцы (фота)
Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Рэчыцы (фота)

Болей навін