У Капыльскім раёне актывісты БХД правялі талаку на месцы будучага помніка ахвярам фашызму (фота)

20 кастрычніка 2014 14:51  |  Грамадства

18 кастрычніка сябры аргкамітэту БХД прынялі ўдзел у талацэ на могілках у
вёсцы Калодзезнае Капыльскага раёну. Яны апрацавалі бярвенні будучага помніка мясцовым жыхарам – ахвярам фашызму,
расчысцілі пляцоўку і выкапалі яму пад яго, выклалі камяні ўздоўж дарожак. Помнік будзе ўяўляць сабой абпаленую бярвенчатую хату.

Мясцовы актывіст Віктар Дашкевіч займаецца дабраўпарадкаваннем могілак
з 2008 года.

9 лютага 1943 года вёска Калодзезнае
Капыльскага раёну была спалена, а амаль усе жыхары знішчаны.На могілках,
заснаваных у лютым таго ж году, было пахавана 199 вяскоўцаў.

У часы Вялікай Айчыннай вайны 628 населенных пунктаў Беларусі былі знішчаны разам з насельніцтвам.

Болей навін