У Віцебску скарацілі фінансаванне аховы здароў. Таццяна Севярынец: гэта недапушчальна
Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў Віцебска №22 ад 18 верасня
2014 года ў інвестыцыйную праграму горада ўнесены змены, якія скарачаюць аб’ёмы
фінансавання па галіне «Ахова здароўя» на 3605970200 рублёў, ці на 30%. Паводле
змен у гэтую галіну павінна быць накіравана 8595625900 рублёў, замест
12201596100 рублёў.
“Гэта проста недапушчальна. Ва ўмовах, калі на ахову здароўя
і так вылучаюцца мізэрныя сродкі, калі бальніцы і паліклінікі гораду
перапоўненыя, такое вялікае скарачэнне пагоршыць і так кепскую сістэму аховы
здароўя Віцебска”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД
у Віцебску і кампаніі “Народны кантроль” Таццяна Севярынец.