У Гародні абрана абласная Рада БХД (фота)
У Гародні 26 кастрычніка адбылася Гарадзенская абласная канферэнцыя аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі. У ёй удзельнічалі каля 30 чалавек з 8 гарадоў вобласці, у тым
ліку шмат тых, хто далучыўся да БХД падчас кампаніі “Народны кантроль”.
Таксама ў канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі аргкамітэту Павел
Севярынец і Віталь Рымашэўскі.
Напачатку канферэнцыя была абмеркаваная хада кампаній
“Народны кантроль” і іншых кампаній, пасля чаго прайшло абранне кіраўніка
і Рады абласнога аргкамітэту. Каардынатарам пераабраны Мікола Баўсюк.
Надалей былі абмеркаваныя перспектывы прэзідэнцкай кампаніі і
дзейнасці Гарадзенскай абласной арганізацыі на наступнае паўгоддзе.