Севярынец аднаўляе курсы “духоўнага спецназа”
11
лістапада ў Менску стартуюць новыя “Курсы Ды-джэяў Адраджэння”. Дванаццаць двухгадзінных заняткаў штотыдня,
па аўторках – гэта праграма для моладзі, якая пакліканая рыхтаваць грамадзкіх
лідэраў у галіне актыўнай беларусізацыі
(канцэрты, вечарыны, шоў, віктарыны і г. д.)
Курсы
“Ды-джэяў Адраджэння” ўключаюць:
– Тэсты на
беларускі IQ
– Асабісты рэйтынг
і выпрабаванні на кожным занятку
– Псіхалагічнае
арыентаванне
– Правілы: як
захапляць людзей
– Сеціва, радыё,
тэлевізія
– Шоў Беларушчыны
– “Высадка з
парашутам” у глыбінцы
– Вынік –
сертыфікат і перспектывы уласных
праектаў
За ўсю
гісторыю курсаў з 1999 г ( дзевяць выпускаў) было падрыхтавана каля 100
адмыслоўцаў “беларускага духоўнага
спецназу”, якія складаюць “Ордэн Ды-джэяў Адраджэння”. Сярод іх
– кіраўнікі Маладога Фронту Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, лідэры “Маладой Беларусі”
Артур Фінькевіч і “Альтэрнатывы” Алег Корбан, пераможца міжнароднай
алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, адзін з кіраўнікоў Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, сакратар Беларускай Асацыяцыі
Журналістаў Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай
Тамашэвіч, міжнароднік Сяржук Лісічонак, грамадзкія “зоркі” Андрэй
Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская, Наталля Васілевіч, Кірыла Шык, журналісты
Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч…
Вядоўца –
Павел Севярынец
Пачынаючы з
11 лістапада – кожны аўторак, 18.00.
Адрас –
Менск, Чарнышэўскага, 3. Тэлефон – 8029
5160861 ( Павел)
Увага:
бясплатна!