У Мінску 29 кастрычніка ўшануюць ахвяраў сталінізму
29 кастрычніка дэмакратычная грамадскасць адзначае Дзень
памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. 29 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях
менскай турмы НКВД было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў,
дзяржаўных дзеячаў, сярод іх былі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны,
Янка Нёманскі, Міхась Чарот ды іншыя.
У Дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка:
-а 13-й гадзіне на сядзібе БНФ адбудзецца брыфінг, прысвечаны Дню памяці
ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, арганізаваны беларускай філіяй міжнароднай
арганізацыі “Мемарыял”, руха салідарнасці “Разам” і
ініцыятывай “За ўратаванне мемарыяла Курапаты”.
-а 14-00-17-00 -аб’езд месцаў растрэлаў (Кальварыйскія могілкі, Трасцянец, Лошыца,
парк Чалюскінцаў,… Курапаты)
-а 17-й гадзіне на Курапатах -адкрыццё і асвячэнне Крыжовага шляху з заходняга
боку Курапатаў .
-а 18-00 – Зоркавы Шлях Памяці са знічак у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Напрацягу дня па ўсёй Беларусі адбудуцца жалобныя
мерапрыемствы на месцах сталінскіх расстрэлаў.
Запрашаем неабыякавых мінчукоў прыйсці 29 кастрычніка а 17-й гадзіне на
Курапаты і разам ушанаваць памяць закатаваных продкаў.
Ушануем памяць незлічоных пакутнікаў нашых хвілінай маўчання, сваім болем,
добрым словам, малітвай.