МХД патрабуюць спыніць усялякую падтрымку дармаедаў з БРСМ
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты абураныя апошнімі заявамі кіраўніцтва БРСМ, у тым ліку ў
падтрымку прымусовага размеркавання, і патрабуе забараніць дзейнасць
арганізацыі ў межах навучальных установаў Беларусі.
БРСМ з’яўляецца
не толькі манапалістам, але і ўсю сваю дзейнасць здзяйсняе за кошт
падаткаплатнікаў. Пры гэтым лік ідзе на мільёны даляраў (36,8 млн даляраў за
2005-2011 гады). У сувязі з гэтым МХД патрабуе спыніць усялякую падтрымку
дармаедаў з БРСМ, а ўсе вызваленыя грошы перадаць на падтрымку дзіцячых
дамоў і сістэмы аховы здароўя для дзяцей і моладзі.
“Заявы Ігара Бузоўскага паказваюць прававое бязмежжа, у якім
вольна пачуваюцца сучасныя нашчадкі злачыннага камсамлу . Яны не толькі не
прыносяць карысць, але і за бюджэтныя грошы прывучаюць маладзёнаў да
дармаедства,кар’ерызму. У той самы час сродкаў не хапае ў лякарняў, дзіцячых
дамоў, паліклінікаў, таму мы і патрабуем забраць фінансаванне ад БРСМ і
накіраваць яго менавіта на падтрымку гэтых устаноў”, – заявіла лідар МХД Марына
Хоміч.