Магілёўская абласная рада БХД абмеркавала “Народны кантроль” (фота)
У Магілёве 1 лістапада прайшла справаздачна-выбарчая рада аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У ёй удзельнічалі каля 30 чалавек з Магілёва, Бабруйска, Клічава, Горак, Клімавічаў, Магілёўскага і Кіраўскага раёнаў.
Сярод удзельнікаў
абласной рады былі таксама сустаршыні аргкамітэту БХД Павел Севярынец і Віталь
Рымашэўскі, лідар МХД Марына Хоміч. Удзельніцай мерапрыемства была і
пераследуемая ўладамі шматдзетная маці з Клімавічаў Ірына Моцная.
Падчас абласной рады таксама
абмярковаўліся вынікі і планы кампаніі “Народнага кантролю”, планы дзейнасці на 2015
год, пытанне больш эфектыўнай дапамогі людзям у рэгіёнах.
Старшынёй абласной рады БХД была абраная Таісія Кабанчук з Бабруйска, яе намеснікамі – Алег Аксёнаў
з Магілёва і Святлана Грыцэнка з Бабруйска, старшынём магілёўскай гарадской
рады – Алег Аксёнаў.
Па сканчэнні адбылася
праэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”.