Віталь Рымашэўскі: мы маем справу з цынічнай машынай, якая знішчае любую актыўнасць

04 лістапада 2014 15:37  |  Галоўныя навіны

Кампанія «Народны кантроль» Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі 4 лістапада арганізавала прэс-канферэнцыю для рэпрэсаваных з Бабруйска.
Сям’я мясцовага блогера Алега Жалнова рэпрэсіям за выяўленне правапарушэнняў з
боку міліцыі.

 

За тое,
што ён здымаў няправільную паркоўку супрацоўнікамі ДАІ, яго збілі і ўзбудзілі
крымінальную справу нібыта за збіццё міліцыянта. Калі не знайшлі доказаў яго
віны, то ўзбудзілі справу супраць яго сына. Пры гэтым сам інцыядэнт адбыўся ў верасні
мінулага года, а заяву міліцыянт напісаў толькі ў снежні.

 

Цяпер сын блогера асуджаны да трох гадоў зняволення, а яго жонка
была вымушаная звольніцца з працы. Самога Алега Жалнова нядаўна збілі
невядомыя. Няглядзечы на ўсё гэта, блогер заявіў на прэс-канферэнцыі заявіў,
што працягне змагацца за справядлівасць і выяўляць парушэнні з боку тых, хто
павінен ахоўваць закон.

 

“Мы будзем сачыць за гэтай справай. Звяртацца па дапамогу ў
праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі, каб дапамагчы сям’і дабіцца праўды. Гэты
выпадак – не выключэнне, а правіла ў Бабруйску. Нагадаем, нападу і збіццю
невядомымі падвяргалася дачка актывіста БХд Вячаслава Шэлега, калі яе бацька
збіраўся падаваць скаргу на беларускі ўрад у Камітэт ААН па правах чалавека. Абласную
каардынатарку БХД Таісію Кабанчук тэрарызавалі па тэлефоне, распісвалі платы па
месцы яе працы і жыцця. Па ўсіх выпадках міліцыя не толькі не шукала вінаватых,
але, напрыклад, спрабавала ўзбудзіць крымінальную справу супраць самога Шэлега.
Мы маем справу з сістэмай, рэпрэсіўнай, цынічнай машынай, якая знішче любую
актыўнасць любога чалавека і супольнасці. Кампанія “Народны кантроль” будзе
дапамагацца таго, каб грамадскія актывісты і простыя грамадзяне былі абароненыя
ва ўсіх рэгіёнах краіны”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін