У Бабруйску «Дзяды» не абмяжоўваюцца адным днём (фота)
Пачынаючы з 29 кастрычніка грамадскія актывісты і жыхары
Бабруйска прыносяць кветкі і свечкі да помніка “Ахвярам Неабгрунтаваных
Рэпрэсій”.
Прыходзяць і людзі, у сем’ях якіх былі ахвяры сталінскіх
рэпрэсій. Яны распавядаюць моладзі аб тых цяжкіх часах, калі бяда прыйшла ў
кожную трэцюю сям’ю беларусаў, запальваюць свечкі, разам моляцца.
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты на магілах сваіх загінулых
сваякоў вешаюць бел-чырвона-белыя стужачкі, моляцца ў храмах горада за
загінуўшых.