7 лістапада БХД запрашае на добраўпарадкаванне Курапатаў

05 лістапада 2014 20:51  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя запрашае 7 лістапада далучыцца да ўпарадкавання мемарыяльнага
комплексу “Курапаты”, на тэрыторыі якога ў 1937-1940 гадоў былі забітыя
дзясяткі тысячаў ахвяраў камунізму.

 

Сёння тэрыторыя Курапаў занядбаная,
на касцях бязвінна забітых выкідваецца смецце, растуць хмызнякі, распіваецца
алкаголь, памятныя крыжы апаганьваюцца.

 

“Увекавечванне памяці
бязвінна загінуўшых продкаў – абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі. Курапаты –
гэта святыня беларускага народу, месца пакутніцтва, жалобы і смутку,
параўнальная па сваіх маштабах з Асвенцімам. Далучайцеся да абароны і
добраўпарадкавання комплексу!” – заклікаюць арганізатары акцыі.

 

Збор жадаючых далучыцца
да яе 7 лістапада а 12:00 на канцавым прыпынку тралейбусаў 53 і 46 (вуліца
Мірашнічэнкі) у Зялёным Лузе.

Болей навін