БХД у межах “Народнага кантролю” кожнае камуністычнае свята будзе праводзіць талаку ў Курапатах (фота, відэа)

10 лістапада 2014 11:29  |  Галоўныя навіны

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 7 лістапада ў
дзень чарговай гадавіны бальшавіцкага перавароту правялі супольна з сябрамі
іншых арганізацый у межах кампаніі “Народны кантроль” талаку ў Курапатах.

“Мы будзем праводзіць падобныя акцыі ў гэтым беларускім
мемарыяле кожнае дзяржаўнае свята, з камуністычнымі каранямі, бо менавіта ў
гэтыя часціня актаў вандалізму і распіцця алкаголю на месцах масавых пахаванняў
узрастае ў разы. Грамадскі кантроль гэтыя выпадкі скарачае”, – адзначыў
сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Падчас акцыі актывісты прыбралі смецце з могілак,
добраўпарадкавалі насаджэнні, а таксама знайшлі некалькі вырваных вандаламі
крыжоў. На думку палітыка, акты вандалізму адбываюцца пры маўклівай згодзе
беларускіх спецслужбаў.

“БХД з 2007 года пачала кампанію “Пакаянне”. І ніякіх размоў
з тымі, хто называецца камуністамі, мы прынцыпова не вялі. Гэта стала адной з
прычынаў перайменавання Партыі камуністаў беларускай у Беларускую партыю левых “Справядлівы
свет”, у назве якой няма слова “камуністычная”. Але, на жаль, мы сваю дзейнасць
не давялі да канца, бо камуністычнай дзейнасці быць не павінна. Перайменаваннем
быў здзейснены першы крок для пакаянне апазіцыйных камуністаў, але яно не
завершана”, – падкрэсліў ён.

“Няма розніцы, хто заяўляе пра падтрымку Сталіна ці Гітлера,
– чалавек пры ўладзе ці ў апазіцыі, – ён аднолькавы злачынца”, – дадаз Віталь
Рымашэўскі.

Болей навін