Бунт на пошце
У 104-м мінскім аддзяленні сувязі
ледзьве не адбыўся бунт: у дзень пасля “Вялікага Кастрычніка” чарга ў адзінае
акно дасягнула 15-і чалавек. (Зрэшты, з’ява для пошты не рэдкая.)
Жадаючыя атрымаць пенсію паднялі
крык. Спачатку яны нападалі на вучаніцу – чаму яна не працуе ў вольным акне.
Пасля дэлегацыя абураных падалася да загадчыцы. Выйшаўшы ні з чым, адна з пенсіянерак маркотна сказала: “Трэба пісаць”. На што
другая заўважыла: ”Галасаваць трэба правільна. Тады і пісаць не давядзецца”.