У Віцебску распачалі кампанію “Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання” (фота)

11 лістапада 2014 12:40  |  Навіны

10 лістапада 2014 года быў дадзены старт кампаніі
“Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску”. Пра гэта ўдзельнікі
кампаніі абвесцілі на прэсавай канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебску.

Сярод прысутных – грамадскія
актывісты ўдзельнікаў форуму, мясцовыя журналісты.

 

Падведзены вынікі анкетавання
насельніцтва па якасці медыцынскага абслугоўвання, з чаго вынікае, што
большасць апытаных не задаволена станам медыцыны ў абласным цэнтры-36 адсоткаў.
30,6 хутчэй задаволена, 14,4 зусім не задаволеныя. Рэспандэнты адзначаюць, што
медыцынскія работнікі ставяцца да іх з раздражненнем і абыякавасцю-43,2%, але 41,4%–кажуць, што іх абслугоўваюць у паліклініках і лякарнях ветліва, уважліва. Пры
тым, што 55,8% апытаных
наведваюць медыцынскія ўстановы толькі некалькі разоў на год. З праблемаў
называюць наяўнасць вялікіх чэргаў- 41,4%; цяжкасці атрымаць кансультацыю вузкага спецыяліста—28,8%; цяжкасці з атрыманнем
накіравання—21,6%; дрэнную
арганізацыю працы рэгістратуры—18%. Усе 100% апытаных карысталіся платныміпаслугамі. Галоўная прычына—доўга чакаць бяскоштную паслугу, даследванне—36%; адсутнасць запатрабаваных паслуг
у паліклініцы –27%; не
прапаноўвалі без аплаты—25,2%.
Аплочвалі людзі і агляд—45%,
інструментарый, прылады—50,4%;
лекі ў стацыянарах-10,8%.

Акрамя гэтага існуюць ў Віцебску
вялікія праблемы з пабудовай новых паліклінік, даўно запланаваных гарадскімі
ўладамі (Білева, Поўдзень-7), рамонтам бальніцы№2, інфекцыйнай.

 

У
верасні гарадскія ўлады моўчкі скарацілі з бюджэта горада фінансаванне на ахову здароўя на 30%.

Усё гэта вельмі непакоіць людзей.
Таму і вырашана накіраваць дзейнасць Кампаніі на вырашэнне гэтых праблем.
Будуць складзены адмысловыя звароты ў Міністэрства аховы здароўя, гарадскі
выканкам, замаўляцца пікеты, звароты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, мясцовы
Савет.

Калі разам мы будзем уладам нагадваць, што улада існуе для народа,
то, магчыма, сітуацыя з якасцю медыцынскага абслугоўвання ў горадзе зменіцца да
лепшага.

 

У Віцебску распачалі кампанію “Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання” (фота)
У Віцебску распачалі кампанію “Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання” (фота)

Болей навін