Актывістка БХД далучылася да галадоўкі бабруйскіх работнікаў: я ведаю, што значыць, калі выганяюць прафесіяналаў

12 лістапада 2014 10:05  |  Палітыка

Чацвёра звольненых работнікаў Бабруйскага завода трактарных
дэталяў і агрэгатаў, сябры Свабоднага прафсаюза БеларускагаМікалай
Жыбуль, Аляксандр Грамыка, Аляксандр ВаранкініАлег Шаўчэнкапраз
акцыю галадоўкі дамагаюцца свайго аднаўлення на прадпрыемстве. Яны мяркуюць,
што іх звольнілі за прыналежнасць да гэтага прафсаюзу.

 

Да акцыі галадоўкі далучылася і актывістка аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, бібліятэкар Святлана
Грыцэнка, якая сама была звольненая, але затым адноўленая на працы праз суд.

 

“Я салідарная з гэтымі людзьмі, я супраць чынавенскага
бязмежжа. Я ведаю, што значыць, калі выганяюць прафесіяналаў. Разумных, пісьменных
працаўнікоў выганяюць толькі за тое, што ў іх іншая пазіцыя, што яны ў Свабодным
прафсаюзе. Гэта наносіць вялікую шкоду нашай эканоміцы, нашай дзяржаве, нашаму
іміджу”, – адзначыла яна.

 

Актывістка збіраецца трымаць галадоўку, пакуль ёсць моц. “Неабходна,
каб чыноўнікі павярнуліся да людзей. Людзей трэба паважаць, бо людзі прыносяць
карысць. Трэба, каб чыноўнікі былі для людзей, а не людзі для чыноўнікаў”, –
мяркуе Святлана Грыцэнка.

Болей навін