Каардынатара аргкамітэту БХД па Берасці выклікаюць у пракуратуру

12 лістапада 2014 13:00  |  Галоўныя навіны

Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” і кампаніі “Народны кантроль” па Берасці Аляксандра
Храпко выклікаюць у пракуратуру Берасцейскай вобласці для вынясення афіцыйнага
папярэджання “пра недапушчальнасць паўторнага здзяйснення правапарушэнняў”.

 

Парушэнне заключаецца ў нібыта дзеянні ад імя
незарэгістраванай партыі, паведаміў Аляксандр Храпко.

 

У пракуратуру ён мусіць з’явіцца 13 лістапада а 10:00.

Болей навін