У Віцебску падалі заяўкі на пікеты за якасную медыцыну

13 лістапада 2014 11:30  |  Галоўныя навіны

12 лістапада актывісты кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску” (частка
кампаніі “Народны кантроль”) падалі заяўкі на пікеты ў гарадскі выканкам і
адміністрацыіі раёнаў гораду. Мэтай пазначылі збор подпісаў пад калектыўным
зваротам жыхароў горада па праблемах якасці медыцынскага абслугоўвання
віцеблянаў.

Таксама актывісты запісаліся на прыём да старшыні гарадскога Савета дэпутатаў
М.Партнога, які адбудзецца толькі 9 снежня. А вось запісацца на прыём да
старшыні гарвыканкаму не атрымалася. Загадчык аддзелу па зваротах грамадзянаў Уладзімір
Вараб’ёў ветліва прыняў актывістаў, перачытаў адказы гарвыканкаму на калектыўны
зварот жыхароў мікрараёнаў Білева наконт будаўніцтва паліклінічнага комплексу,
абяцанымі ўладамі яшчэ ў 2010 годзе, выслухаў каментары ды параіў спачатку
звярнуцца ў гарвыканкам па ўсіх пытаннях, што цікавяць, атрымаць адказ, а тады
ўжо, калі застануцца пытанні, запісацца на прыём.

“Ну што ж, пытанні адправім, пачакаем адказаў, не прывыкаць. Але нагадалі
сп. Вараб’ёву, што звяртаемся да слуг народа, якія павінны сумленна выконваць
свае абавязкі”, – адзначыла віцебскі каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна
Севярынец.

Болей навін